Сусветны дзень здароўя заснавала Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Першыя ўрачыстасці прайшлі ў 1948 годзе. Гэта глабальная кампанія, якая скіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашый планеты да праблем здароўя і аховы здароўя, дзеля правядзення супольных дзеянняў для абароны здароўя і дабрабыту людзей.