Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прынялі ўдзел у вечары сямейнага адпачынку “Сяброў вітаем шчыра і сардэчна!”
![]() |
![]() |
На пляцоўцы можна было пазнаёміцца з маляўнічымі і цікавымі дзіцячымі кнігамі ў так званай “зоне свабоднага чытання”. Шмат пазнавальных дзіцячых энцыклапедый было прадстаўлена на кніжнай выставе “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. У выданнях даступна і зразумела для дзіцячага ўзросту расказваецца пра наш родны кут – гарады і славутыя адметнасці, непаўторную прыроду, раслінны і жывёльны свет. Самыя ж маленькія наведвальнікі выставы маглі пагартаць каляровыя кніжкі, з прыгожымі малюнкамі. А яшчэ паўдзельнічаць ў віктарыне на веданне беларускіх сімвалаў, малюючы адказы каляровымі маркерамі на вялікім папяровым палатне. Крыница: /www.beresta.by/?p=109427
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |