У філіяле “Дзіцячая бібліятэка”для наведвальнікаў летняга прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы да Года культуры прайшла фальклорная гадзіна “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”.
Філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі першага атрада “Муравьишки” прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі цікавае падарожжа па краіне казак “Сказка – ложь, да в ней намёк, добрым молодцам урок”.
Напярэдадні 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны загадчык філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правяла для наведвальнікаў першага атрада прышкольнага аздараўленчага лагера Вялікабераставіцкай сярэдняй школы “Дружба" бібліяграфічны агляд каля выставы "Старонкі гэтых кніг - гісторыя вайны".
"Чытальную залу пад адкрытым небам" наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з прышкольнага лагера ДУА "Старадварэцкі яслі-сад базавая школа", якія былі на экскурсіі ў Вялікай Бераставіцы.