Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна прававых ведаў “Канстытуцыя – люстэрка дэмакратычнага грамадства ”, на якой прысутнічалі вучні 7- х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 3”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя “Сонца вам і кветак, дарагія мамы!”
Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў дыспут “Моладзь супраць наркотыкаў”.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 5”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя пасёлка ў сямейных фотаздымках.”
У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 7”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурны партрэт “Чараўнік роднага слова”, прысвечаны 85 – годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.