Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 6”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў дыспут “Моладзь супраць наркотыкаў”.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для вучняў 5”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў гістарычны экскурс “Гісторыя пасёлка ў сямейных фотаздымках.”
У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” запрасілі вучняў 7”Б” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на літаратурны партрэт “Чараўнік роднага слова”, прысвечаны 85 – годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Дзіцячая бібліятэка” правяла для вучняў 3”А” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы паэтычна – моўны турнір “Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына”.
У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для вучняў 6”В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшла конкурсна – гульнёвая праграма “Слава салдацкая, сіла багатырская.”